Якасць гэтага алічбавання вельмі нізкая і знайсці патрэбнае слова тут вельмі складана таму што:
Было бы добра, калі хтосьці вялікай групай людзей дасканала і якасна алічбавалі гэты слоўнік (выпраўленае яго выданне), а таксама іншыя слоўнікі з нерасеіфікаванай беларускай лексікай, напрыклад, слоўнікі лексікі Янка Купалы, Уладзіміра Караткевіча, а асабліва іншыя, выдадзеныя да ссср.
Розныя значэнні раздзяляюцца ';' або ','. Некаторыя словы са слоўніку не дадаліся сюды з прычыны іх дыялектнага паходжання.
Слоўнік Яна Станкевіча змяшчае сапраўдную чыстую нерасеіфікаваную беларускую лексіку, у адрозненне ад усіх слоўнікаў беларускай мовы, што існуюць, акрамя слоўніка Івана Насовіча (але той старэйшы і карыстае са старога правапісу, а слоўнік Яна Станкевіча карыстае з тарашкевіцы). Хтосьці можа ўзгадаць слоўнік Байкова-Некрашэвіча як слоўнік чыстай беларускай мовы, але гэта не так, паколькі гэты слоўнік змяшчае не менш расеізмаў як і пазнейшыя савецкія слоўнікі, а таксама шмат памылак, што было падкрэслена незалежнымі мовазнаўцамі пасля яго выдання. Ёсць меркаванне, што перад выданнем праз цэнзуру слоўнік павялічыўся ўдвая праз расейскую лексіку, што была наўмысна туды дадазена. Таму слоўнік Яна Станкевіча ёсць адзіным найноўшым, які сапраўды змяшчае чыстую нерасеіфікаваную беларускую лексіку, слоўнікам. Сам слоўнік ёсць беларуска-расейскім, то бок перакласці з расейскай на беларускую з ім не ўдасца (з папяровым варыянтам), але гэтая пляцоўка акурат развязвае гэтую перашкоду і дае магчымасць шукаць словы як па-беларуску, так і па-расейску, такім чынам ствараючы першае месца ў сеціве, дзе можна шукаць пераклад расейскіх словаў на беларускую са слоўніка Яна Станкевіча.
Тут не пазначаецца сэнс слова, такім чынам калі расейскі адпаведнік мае некалькі сэнсаў, гэта яшчэ не значыць, што беларускае слова мае кожнае з іх, напрыклад, расейскае слова "хватать" мае значэнні: хватать руками і хватать (быць дастатковым). Беларускае ж "хапаць" мае толькі першае са значэнняў. Таксама, паколькі слоўнік Яна Станкевіча ёсць беларуска-расейскім, а не наадварот, то пошук перакладу з расейскіх словаў на беларускую часта можа стацца няўдалым і трэба шукаць расейскія сінонімы, якія, магчыма выкарыстоўваліся пры перакладзе з беларускай на расейскую.
Анлайн слоўнік створаны найперш для перакладу з расейскай мовы на беларускую, для СМІ, перакладнікаў, ютубераў, пісьменнікаў і ўсіх іншых.
Шмат словаў у слоўніку не маюць расейскіх адпаведнікаў і тлумачацца цэлымі выразамі. Таму гэта ёсць яшчэ адна з перавагаў слоўніку - ён змяшчае тую лексіку, з якой чалавек, які размаўляе па-беларуску толькі даслоўным перакладам з расейскай, ніколі б не скарыстаў.
Таксама вялікай перавагай гэтага слоўніку ёсць змяшчэнне звычайных, простых, народных словаў, што мала хто можа ведаць і казаць даслоўна перакладая з расейскай.
Як карыстаць з яго: